Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбыўся канцэрт Вячаслава Бутусава “Рок за свабоду” ў падтрымку беларускіх музыкантаў, ня якім былі затрыманыя сябры руху “Зубр”


Ганна Соусь, Менск Сёньня ў Менску на плошчы Бангалор адбыўся бясплатны канцэрт расейскага рок-музыканта Вячаслава Бутусава ў падтрымку беларускіх музыкантаў пад лёзунгам “Рок за свабоду”. Падчас канцэрту адбыліся затрыманьні прадстаўнікоў руху “Зубр”.

Гарадзкія ўлады не дазволілі выступаць разам зm Вячаславам Бутусавым і ягонай групай “Ю-Питер” беларускім музыкантам – гуртам “Палац”, “Drum Ecstasy”, “Нейро Дюбель”, Зьмітру Вайцюшкевічу, N.R.М, “Краме”, якія атрымалі забарону на публічнае выкананьне сваіх твораў у Беларусі пасьля ўдзелу ў вядомым канцэрце на плошчы Бангалор 21 ліпеня ў часе акцыі, прысьвечанай дзесяцігодзьдзю кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. Але перад пачаткам канцэрту музыкі выйшлі на сцэну й патлумачылі людзям сытуацыю. Выступіла таксама і былая вядучая Зінаіда Бандарэнка.

(Бандарэнка: ) “Беларусь стане свабоднай і дэмакратычнай дзяржавай. Жыве Беларусь!”

(Людзі: ) “Жыве!”

Сам Вячаслаў Бутусаў ніяк публічна не выказаўся, што да сытуацыі зь беларускімі музыкамі. А вось як ацанілі ягонае рашэньне даць бясплатны канцэрт “Рок за свабоду”Лявон Вольскі.

(Вольскі: ) “Такая абсурдовая чарговая сытуацыя, што беларускія гурты не граюць, а расейскім іграць можна, хаця вядома, што гэты канцэрт будзе мець крышачку палітычную афарбоўку”.

Думку Лявона Вольскага працягвае Аляксандар Памідораў.

(Памідораў: ) “Для мяне гэта было даволі нечакана. Даўно такога ўжо не было. Вельмі прыемна, што да нас далучаюцца нават нашы ўсходнія суседзі”.

На канцэрт прыехаў адмыслова прыехаў Павал Шарамет.

(Шарамет: ) “Я вельмі добра знаёмы зь Вячаславам Бутусавым і мне вядома, што ён прыехаў, каб падтрымаць беларускіх музыкантаў. І таму я, як яго сябра прыехаў на гэты канцэрт”.

Падчас канцэрту былі ўзьнятыя бел-чырвона-белыя сьцягі і сьцягі руху “Зубр”. Гаворыць прадстаўнік руху Яўген Афнагель.

(Афнагель: ) “Было ўзьнята чатыры сьцягі руху “Зубр”, і супрацоўнікі АМОНу адразу кінуліся ў натоўп да іх, і затрымалі некалькі нашых людзей, у тым ліку і тых, хто ўзьняў сьцягі”.

На канцэрце прысутнічалі і кандыдаты ў дэпутаты Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін.

(Лябедзька: ) “Плянавалася, што мы з калегам Калякінам павінны былі выступіць. Зінаіда Бандарэнка пасьпела выступіць пасьля гэтага прыйшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў і прыгразілі, што яны выключаць апаратуру”.

(Калякін: ) “Парадокс у тым, што я кандыдат у дэпутаты па гэтай акрузе. Сёньня пачалася афіцыйна агітацыя. Я маю права выступаць перад выбаршчыкамі ў любой зручнай форме”.

Сказаў лідэра Партыі камуністаў беларускай кандыдат у дэпутаты Сяргей Калякін.

Адразу па завяршэньні канцэрту Вячаслаў Бутусаў пакінуў Менск. Заўтра ён выступае з канцэртам у Пскове.
XS
SM
MD
LG