Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абмяркаваньне іранскай ядзернай праграмы адкладзенае


ВЕНА. Назіральнікі МАГАТЭ адклалі абмяркаваньне іранскай ядзернай праграмы. Перамовы адносна праекту рэзалюцыі працягваюцца на паседжаньні рады МАГАТЭ у Вене. Прадстаўнікі ЗША і эўрапейскіх краінаў учора пагадзіліся на кампрамісным праекце рэзалюцыі, у якім апошні тэрмін поўнай ацэнкі іранскай ядзернай праграмы прызначаецца на лістапад і у якой Іран заклікаецца “тэрмінова спыніць” усе праграмы па узбагачэньні урану. Паводле кіраўніка МАГАТЭ, Мохамэда эль-Барадэя, поўнае спыненьне праграмаў па узбагачэньня урану – у інтарэсах Ірану. Кіраўнік іранскай дэлегацыі на саміце МАГАТЭ ў Вене Хасэйн Мусавіан заявіў, што ягоная краіна цягам наступнага тыдня вырашыць, працягваць альбо спыніць экспэрымэнты ва ўзбагачэньні ўрану, якія былі спыненыя ў кастрычніку летась.
XS
SM
MD
LG