Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сумесная дэклярацыя да 65 гадавіны нападу Савецкага Саюзу на Польшчу


ВІЛЬНЯ. Дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту ад Літвы, Эстоніі, Латвіі і Польшчы падпісалі сумесную дэклярацыю з нагоды 65 гадавіны нападу Савецкага Саюзу на Польшчу. “Напад 17 верасьня 1939 году быў яшчэ адным крокам на шляху да выкананьня ганебнага пакту Молатава – Рыбентропа, які мэў на мэце падзел Эўропы паміж двума таталітарнымі рэжымамі: нацысцкай Нямеччынай і Савецкім Саюзам”, - гаворыцца ў дэклярацыі. Паводле падпісантаў, яны склалі гэты дакумэнт, каб тыя трагічныя падзеі мелі месца ў памяці ўсіх эўрапейцаў.
XS
SM
MD
LG