Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анкара заклікае Эўразьвяз ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы Турэччыны


АНКАРА. Прэм’ер-міністар Турэччыны Эджэп Эрдаган папярэдзіў Эўрапейскі Зьвяз, каб ён ня ўмешваўся ва ўнутраныя справы ягонай краіны. (Эрдаган) “Мы ня ўмешваемся ва ўнутраныя справы іншых краінаў, ці ў працу парлямэнтаў гэтых краінаў. Ніхто ня мае права ўмешвацца і ў нашыя справы, у тое, што робіць наш парлямэнт” Раней Эўрапейская камісія заявіла, што затрымка рэформаў турэцкага заканадаўства ўскладняе шанцы магчымага далучэньня Турэччыны да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG