Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кофі Анан заклікае да неадкладных захадаў у справе суданскай правінцыі Дарфур


НЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў Раду бясьпекі ААН тэрмінова ўхваліць рэзалюцыю з заклікам спыніць гвалт у суданскай правінцыі Дарфур. Анан заявіў: (Анан) “Хачу падкрэсьліць, што незалежна ад таго, якую юрыдычную ацэнку дадуць злачынствам супраць жыхароў Дарфуру – захады трэба рабіць неадкладна. У гэтыя хвіліны, калі мы з вамі размаўляем, там людзі вымушаныя з жахам уцякаць са сваіх вёсак, каб ратаваць жыцьцё. Таму я заклікаю Раду бясьпекі без затрымак ухваліць рэзалюцыю і абя’днацца перад пагрозай крызысу". У праекце рэзалюцыі, які запрапанавалі ЗША, Судану пагражаюць жорсткімі санкцыямі, калі гвалт ня будзе спынены. Кітай, Пакістан і Расея ня згодныя з шэрагам пункту запрапанаванай рэзалюцыі.
XS
SM
MD
LG