Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шаміль Басаеў узяў адказнасьць за замах у Беслане


МАСКВА. “Адказнасьць за замах у Беслане ўзяў на сябе чачэнскі незалежнік Шаміль Басаеў”, - пра гэта паведамляецца на інтэрнэт старонцы “kavkazcenter.com”. У паведамленьні, якое атрымалі і шэраг расейскіх мэдыяў, Басаеў бярэ адказнасьць таксама за самагубны замах каля станцыі мэтро ў Маскве, што здарыўся напярэдадні захопу школы ў Беслане, выбухі двух расейскіх самалётаў. У лісьце, сярод іншага, гаворыцца, што ваяўнікі, якія захапілі школу ў Беслане, патрабавалі альбо адстаўкі Пуціна, альбо наданьня незалежнасьць Чачэніі. Інфармацыю, якая ўтрымліваецца ў лісьце нельга спраўдзіць зь незалежных крыніцаў.
XS
SM
MD
LG