Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СПС: Пуцін узмацняе аўтарытарызм


МАСКВА. Саюз правых сілаў і “Кмітэт-2008” рэзка скрытыкавалі прэзыдэнта Пуціна за прапановы ў справе рэфармаваньня палітычнай сыстэмы краіны. Гэтыя арганізацыі сьцьвярджаюць, што ініцыятывы прэзыдэнта пярэчаць канстытуцыі і маюць на мэце ўзмацніць аўтарытарны рэжым, а гэта значыць, што Расея далей цытата “капітулюе перад тэрарызмам, зьмірыўшыся з разбурэньнем свайго канстытуцыйнага ладу” канец цытаты. Ініцыятывы Пуціна адмовіцца ад наўпроставых усенародных выбараў губэрнатараў раней скрытыкавалі таксама Барыс Ельцын і Міхаіл Гарбачоў.
XS
SM
MD
LG