Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зарэгістраваныя кандыдаты ў Горадні абмяркоўвалі, як змагацца за дэпутацкія мандаты


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Сёньня ў Горадні адбылося пасяджэньне грамадзкага прэсавага клюбу, прымеркаванага да рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты парлямэнту прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў.

У пасяджэньні ўдзельнічалі Аляксандар Мілінкевіч, Мікалай Аўтуховіч, Алесь Астроўскі, Мікола Воран, Алесь Зарэмбюк, Уладзімір Пудаўкін, Валянцін Аськірка. Першыя два зь іх незалежныя кандыдаты, а іншыя прадстаўляюць адпаведна — БНФ “Адраджэньне” (два), “Маладую Беларусь”, ПКБ і БСДГ. Удзельнічалі таксама прадстаўнікі, якіх не зарэгістравалі. Яны распавялі, якія захады зрабілі ў акруговых камісіях, каб не дапусьціць іх да выбараў. Гаворка таксама ішла пра тое, як паспрабаваць запабегчы чаканым з боку выбарчых камісіяў фальсыфікацыям, і пра тое, што варта агітаваць супраць рэфэрэндуму і пажыцьцёвага кіраваньня Лукашэнкі. Удзельнікі адказалі на пытаньні журналістаў, у тым ліку польскіх.

Гл. таксама Улады адмовілі ў рэгістрацыі ста вылучэнцам апазыцыйных партыяў
XS
SM
MD
LG