Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсовец Сяргей Атрошчанка патрабуе ад “Народнай волі” больш за 1,5 мільёна рублёў


Ганна Соусь, Менск Таварыства “Альянс-мэдыя”, заснавальнік газэты “Обозреватель”, зьвярнулася ў суд Ленінскага раёну Менску з пазовамі аб кампэнсацыі больш як 1,5 мільёна рублёў дадатковых судовых выдаткаў у справах, зьвязаных з артыкуламі ў “Народнай волі” “Как “Обозреватель” Сергея Атрощенко по-бандитски обошелся с Леонидом Левиным” і “Якому бізнэсу ў Беларусі добра?”

Раней паводле пастановы суду газэта ўжо выплаціла Атрошчанку 16 мільёнаў рублёў. Рэдакцыя зьвярнулася з касацыйнымі скаргамі ў абедзьвюх справах, і суд іх не задаволіў. Таварыства “Альянс-мэдыя”, якім валодае Сяргей Атрошчанка, сьцьвярджае, што судовыя выдаткі ў выніку разглядаў касацыйных скаргаў склалі больш за 1,5 мільёна рублёў, і хоча спагнаць іх з “Народнай волі”.

А 28 верасьня ў судзе Маскоўскага раёну Менску адбудзецца разгляд пазову дэпутата Палаты прадстаўнікоў генэрала Валера Фралова да газэты “Обозреватель”. Фралоў патрабуе ад рэдакцыі газэты 100 мільёнаў рублёў кампэнсацыі з нагоды публікацыі артыкулу пад назовам “Дэпутаты Касьян, Навасяд і Фралоў — асабовыя антысэміты?”
XS
SM
MD
LG