Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 17 верасьня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 17 верасьня

“Звезда”, 1924 год. Ліст у рэдакцыю:

“Грамадзянін рэдактар! Я, які падпісаўся ніжэй, гр. Самуіл Міхайлавіч Забяжынскі, які пражывае ў г.Барысаве, які зьяўляецца сябрам партыі РСДРП меншавікоў зь лютаўскай рэвалюцыі 1917 году і зь якой фактычна з чэрвеня месяца таго ж году ня маю нічога агульнага, заяўляю, што зь сёньняшняга дня перарываю ўсялякую сувязь і выходжу афіцыйна са згаданай партыі, пераканаўшыся, што партыя РСДРП меншавікоў зьяўляецца партыяй памагатых і згоднікаў зь міжнароднай буржуазіяй”.

“Віцебскі пролетарый”, 1934 год. Тэлеграма старшыні СНК БССР Мікалая Галадзеда:

“Адной з старэйшых газет большевіцкага друку – “Віцебскаму пролетарыю” ад Совета Народных Камісараў Беларускай ССР баявое большэвіцкае прывітанне ў дзень выпуску пяцітысячнага нумара газеты. Соўнарком БССР упэўнен, што “Віцебскі пролетарый” і надалей у сваёй паўсядзённай рабоце будзе весці барацьбу на ўсіх франтах соцыялістычнага будаўніцтва за чыстату ленінска-сталінскай нацыянальнай палітыкі, за баявыя тэмпы соцыялістычнага будаўніцтва, яшчэ вастрэй біць і выкрываць класавых ворагаў, і ва ўсёй сваёй рабоце будзе следваць слаўным традыцыям большэвіцкай “Правды”.

“Магілёўскія ведамасці”, 1994 год:

“Пакуль толькі звычайны крыж стаіць на магіле вядомага пісьменьніка, публіцыста, грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча на вясковых могілках блізу ягонай роднай вёскі Глуша Бабруйскага раёну. Але вось у друку прамільгнула паведамленьне, што ў сям’і, сяброў і калег памерлага няма сродкаў усталяваць помнік. Прачытаўшы гэтыя радкі, сябры культурна-дабрачыннага прадпрыемства “Самарское слово” з далёкага гораду на Волзе імгненна заказалі надмагільны помнік нашаму земляку. Ён быў выраблены па-за чаргою ў самыя сьціслыя тэрміны і цяпер чакае адпраўкі да месца прызначэньня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG