Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля двух дзесяткаў беларусаў у Швэцыі правялі пікет насупраць будынку парлямэнту ў Стакгольме


Любоў Лунёва, Менск Удзельнікі акцыі трымалі партрэты зьніклы Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага. Мінакам раздавалі інфармацыйныя ўлёткі пра сытуацыю ў Беларусі.

Акцыю падтрымалі члены швэдзкага парлямэнту – прадстаўніца лібэральнай партыі Сэсылія Вікстрэм, некалькі сябраў сацыял-дэмакратычнай партыі, партыі “зялёных” і журналіст Тобіас Люнгвал.

Сябра беларускай суполкі Зьміцер Кузьміцкі паведаміў Радыё Свабода, што наступная акцыя швэдзкіх беларусаў заплянаваная на 17 кастрычніка насупраць будынку беларускай амбасады.
XS
SM
MD
LG