Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Буш уключыў Аўганістан у сьпіс краінаў-вырабцаў наркотыкаў


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш уключыў Аўганістан у новы сьпіс краінаў - вырабцаў наркотыкаў. У гэтым сьпісе 22 краіны. Джордж Буш у сваёй заяве адзначыў, што ён вельмі занепакоены ростам вытворчасьці опіюму ў Аўганістане насуперак намаганьням ураду Хаміда Карзаі. Злучаныя Штаты таксама заявілі, што ў Аўганістан накіроўваюцца яшчэ блізу 700 вайскоўцаў з элітнай 82 дывізіі, якія будуць дапамагаць стварыць бясьпечныя ўмовы для правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў, заплянаваных на 9 кастрычніка. У Аўганістане ўжо знаходзяцца 18 тысяч прадстаўнікоў кааліцыйных сіл.
XS
SM
MD
LG