Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку загінулі 60 паўстанцаў і 3 вайскоўцы ЗША


БАГДАД. Прадстаўнікі амэрыканскіх войскаў паведамілі, што ў сутычках у правінцыі Аль-Анбар былі забітыя да 60 паўстанцаў і тры вайскоўцы ЗША. Паводле амэрыканскіх прадстаўнікоў, удары былі накіраваныя на ваяўнікоў, далучаных да сеткі Абу Мусаба Аль-Заркаві, зьвязанага з "Аль-Кайдай". Вайскоўцы ЗША заявілі, што забітыя ў сутычках паўстанцы - замежнікі. Ірацкія лекары, у сваю чаргу, паведамілі, што сярод загіблых былі жанчыны й дзеці.
XS
SM
MD
LG