Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ стварае міжнародныя міратворчыя сілы


БРУСЭЛЬ. Сёньня адбудзецца сустрэча міністраў абароны краінаў Эўразьвязу. Галоўная мэта сустрэчы – абмеркаваньне плянаў стварэньня новых эўрапейскіх міжнародных міратворчых сіл. Стварэньне такіх сіл дае магчымасьць Эўразьвязу выслаць у крызысныя рэгіёны падрыхтаваных міратворцаў цягам аднаго месяца. У склад новага корпусу будуць уваходзіць 900 чалавек, штаб-кватэра будзе знаходзіцца ў Італіі. На пачатку ўдзел у стварэньні міратворчых сіл будуць браць пяць краінаў – Францыя, Італія, Гішпанія, Партугалія і Галяндыя.
XS
SM
MD
LG