Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША дамовіліся з Францыяй і Нямеччынай адносна праекту рэзалюцыі ў пытаньні ядзернай праграмы Ірану


ВЕНА. Злучаныя Штаты дасягнулі дамовы з Брытаніяй, Францыяй і Нямеччынай у пытаньні праекту рэзалюцыі, якая заклікае Іран неадкладна спыніць усе распрацоўкі, зьвязаныя з узбагачэньнем урану. Узбагачэньне ўрану – гэта працэс, цягам якога ўран ачышчаецца дзеля далейшага выкарыстаньня ў якасьці ядзернага паліва або ў ядзернай зброі. У праекце рэзалюцыі, які яшчэ мусіць ухваліць Рада дырэктараў МАГАТЭ, утрымліваецца патрабаваньне да Ірану вырашыць усе спрэчныя пытаньні сваёй ядзернай праграмы да лістападу.
XS
SM
MD
LG