Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дэманстрацыі у памяць забітых журналістаў ва Украіне


КІЕЎ. Тысячы прыхільнікаў апазыцыі ва Украіне сёньня выйшлі на дэманстрацыю, каб адзначыць чацьвертую гадавіну забойства журналіста Георгія Гангадзэ. На галоўнай плошчы Кіева, каля 3000 чалавек ушанавалі хвілінай маўчаньня памяць зьніклага журналіста. У заходняй Украіне, у Львове, каля 200 чалавек запалілі сьвечкі, каб ушанаваць памяць 24 журналістаў, забітых ва Украіне ад 1991 году. Абезгалоўленае цела журналіста Гангадзэ было знойдзенае каля Кіева у лістападзе 2000 году, а зьнік ён у верасьні.
XS
SM
MD
LG