Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кофі Анан: уварваньне ў Ірак было незаконным


ЛЁНДАН. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан лічыць што ўварваньне ў Ірак ЗША і іхных саюзьнікаў у сакавіку 2003 году было незаконным. (Анан) “Я казаў, што вайна ў Іраку не адпавядала Хартыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. З нашага пункту гледжаньня, з пункту гледжаньня Хартыі, вайна вялася незаконна”. Анан заявіў і інтэрвію ВВС, што напярэдадні павінна была быць ухваленая рэзалюцыя Рады бясьпекі ААН, якая б адобрыла ўварваньне кааліцыі на чале ЗША ў Ірак. А паколькі такой рэзалюцыі не было, дык таму, паводле Анана, вайна і ёсьць незаконнай. Між тым прэм’ер-міністар Аўстраліі Джон Говард ужо выказаў сваю нязгоду з Ананам, заявіўшы, што захады саюзьнікаў у Іраку адпавядалі адразу некалькім рэзалюцыям ААН.
XS
SM
MD
LG