Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скончыўся саміт СНД ў Астане


АСТАНА. У сталіцы Казахстану скончыўся сёньня саміт лідэраў краінаў сябраў Садружнасьці незалежных дзяржаваў, у часе якога кіраўнікі краінаў СНД выказалі поўную падтрымку Расеі ў яе барацьбе з тэрарызмам. У часе сустрэчы прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў выступіў з ініцыятывай кардынальных рэформаў структураў садружнасьці. У прыватнасьці ён запрапанаваў стварэньне рады Бясьпекі СНД. (Назарбаеў) “Ёсьць прапанова стварыць Раду Бясьпекі СНД, у якую ўвойдуць міністры замежных справаў, міністры абароны, а таксама кіраўнікі памежных службаў і праваахоўных органаў”. Раней удзельнікі саміту абралі старшынём СНД прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, які зьмяніў на гэтай пасадзе украінскага прэзыдэнта Леаніда Кучму.
XS
SM
MD
LG