Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцаў і журналіста затрымалі ля пракуратуры


Алег Грузьдзіловіч, Менск 16 верасьня ў Менску былі затрыманыя намесьнік старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла, актывістка праваабарончага цэнтру “Вясна” Тацяна Равяка й журналіст агенцтва “Інтэрфакс” Аляксей Букчын. Іх затрымалі побач з пракуратурай Беларусі падчас акцыі, якую праводзіла Зінаіда Ганчар. Пяць гадоў таму невядомымі быў скрадзены яе муж, адзін зь лідэраў апазыцыі Віктар Ганчар.

16 верасьня, у пятую гадавіну зьнікненьня свайго мужа апазыцыянэра Віктара Ганчара, Зінаіда Ганчар прыйшла да ўваходу ў пракуратуру Беларусі. Тут яе чакалі праваабаронцы й журналісты. Зінаіда Ганчар толькі пачала раздаваць мінакам зборнік з матэрыяламі аб зьніклых, як да яе падбеглі людзі ў цывільным, якія назваліся супрацоўнікамі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі. “Тут знаходзіцца забаронена”, заявілі міліцыянты. У адказ Зінаіда Ганчар зьвярнулася да іх з просьбай:

(Ганчар: ) “Правядзіце мяне тады лепш да Шэймана. Я чакаю ўжо пяць год: сустрэньцеся са мной, паразмаўляеце са мной. Ён ня хоча”.

Аднак міліцыянты не прапусьцілі Зінаіду Ганчар да генэральнага пракурора Віктара Шэймана. Замест гэтага яны зацягнулі ў варанок праваабаронцаў Гары Паганяйлу, Тацяну Равяку й журналіста Аляксея Букчына з агенцтва “Інтэрфакс”. Журналіста неўзабаве адпусьцілі, а на праваабаронцаў склалі пратаколы аб адміністрацыйным парушэньні за распаўсюд літаратуры, якая нібыта “наносіць шкоду дзяржаўнаму ладу”. Справы праваабаронцаў будуць разгледжаныя ў судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG