Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цытаты мінулага – 16 верасьня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 16 верасьня

“Звязда”, 1964 год. Інфармацыя БелТА:

“Шчаслівы латарэйны білет №085 серыі 30699 грашова-рэчавай латарэі сёмага выпуску, на які выпаў буйны выйгрыш — аўтамашына “Масквіч”, прад’явіла ў ашчадкасу гарадскога пасёлка Маларыта прадаўшчыца магазіна ўцэненых тавараў Кацярына Пятыга. Швачка маларыцкага бытавога камбіната Еўдакія Мілер выйграла па латарэйнаму білету піяніна. А жыхар гэтага гарадскога пасёлка Аляксандр Кіцель — тэлевізар “Нёман”.

“Вечерний Минск”, 1974 год:

“Традыцыйны футбольны матч паміж зборнымі камандамі журналістаў Літвы і Беларусі адбыўся на менскім стадыёне “Дынама”. Штогод сустракаюцца на футбольных палях людзі, галоўны занятак якіх — праца ў газэтах і часопісах. Іх матчы маюць ня толькі спартовы характар. Гульні спрыяюць умацаваньню сяброўства паміж газэтчыкамі братніх рэспублік. І што характэрна — заўсёды матчы адбываюцца на найлепшых стадыёнах Вільні і Менску, за што мы маем права выказаць удзячнасьць дырэкцыям і працаўнікам названых стадыёнаў. Суботні матч скончыўся зь лікам 4:1 на карысьць каманды беларускіх журналістаў”.

“Гомельскія ведамасці”, 1994 год:

“Сёння ідзе шмат размоў пра нейкае аб’яднанне славянскіх дзяржаў — Беларусі, Украіны, Расіі. Як заявіў міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сянько, “справа выйшла за рамкі магчымых практычных рэалій у арбіту тэорыі”. На думку міністра, аб’яднанне — справа нерэалістычная, таму што Беларусь з’яўляецца незалежнай дзяржавай”.
XS
SM
MD
LG