Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праект рэзалюцыі РБ ААН у пытаньні Судану будзе разглядацца напрыканцы тыдня


НЬЮ-ЁРК. Амэрыканскія дыпляматы паведамілі, што іх праект рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН у справе генацыду ў Судане сутыкаецца з апазыцыяй з боку Расеі, Кітаю ды іншых краінаў. Амэрыканскі бок прапанаваў увядзеньне санкцыяў, у тым ліку, супраць нафтавага сэктару Судану, калі кіраўніцтва краіны ня здолее спыніць генацыд у правінцыі Дарфур. Злучаныя Штаты зьбіраюцца паставіць праект на галасаваньне ў Радзе бясьпекі напрыканцы гэтага тыдня. Па зьвестках ААН за апошнія паўтары гады ў Дарфуры ў выніку нападаў узброеных груповак былі забітыя болей за 50 тысяч прадстаўнікоў чарнаскурага насельніцтва краіны, болей, як мільён іх меліся пакінуць свае дамы.
XS
SM
MD
LG