Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць чалавек уварваліся ў будынак брытанскага парлямэнту


ЛЁНДАН. Дэпутаты брытанскага парлямэнту патрабуюць увядзеньня больш жорсткіх мераў бясьпекі ў будынку. Учора цягам паседжаньня ніжняй палаты ў пакой, дзе адбываліся слуханьні, уварваліся пяць чалавек, якія пратэставалі супраць галасаваньня ў пытаньні забароны паляваньня на ліс. Іх хутка затрымалі прадстаўнік службы бясьпекі парлямэнту, аднак, дэпутаты адзначаюць, што інцыдэнт мог бы мець больш цяжкія наступствы, калі б парушальнікі былі ўзброеныя. Пасьля кароткага перапынку, выкліканага інцыдэнтам, парлямэнт прагаласаваў за забарону паляваньня на ліс.
XS
SM
MD
LG