Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ураган "Айвэн" набліжаецца да узьбярэжжа ЗША


НЬЮ-АРЛЕАН.Трапічны ураган “Айвэн”, які набліжаецца да берагоў ЗША, вымусіў пакінуць свае дамы сотні тысячаў жыхароў амэрыканскіх штатаў Луізіана, Місісіпі, Алабама і Флёрыда. Ураган “Айвэн” наймацнейшы з усіх ураганаў Атлянтыкі, пра якія захаваліся запісы. Асаблівая небясьпека пагражае жыхарам Новага Арлеану, які знаходзіцца у вусьці ракі Місісіпі ніжэй узроўня мора. Ахвярамі урагану “Айвэн” ужо сталіся як найменей 68 жыхароў Карыбскага рэгіёну. Ураган прынёс вялікія разбурэньні на Грэнадзе, Ямайцы і Кайманавых выспах.
XS
SM
MD
LG