Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку знойдзеныя трое забітых, магчыма, замежных закладнікаў


БАГДАД. Ірацкая нацыянальная гвардыя знайшла сёньня целы трох забітых на дарозе на поўначы ад Багдаду, як мяркуецца, замежных грамадзянаў. На захадзе Іраку у горадзе Рамадзі сёньня як найменей 12 чалавек забітыя у выніку выбухаў і перастрэлак паміж паўстанцамі і вайскоўцамі ЗША. Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша сёньня паведаміла, што плянуе забраць з сумы, вылучанай на рэканструкцыю Іраку, 3, 460 мільёнаў даляраў, каб выкарыстаць гэтыя сродкі дзеля павышэньня бясьпекі у Іраку.
XS
SM
MD
LG