Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі парлямантар прапанаваў праект закону, які б забараніў паведамляць пра тэракты


МАСКВА. Як паведамляюць расейскія інфармацыйныя агенцтвы, адзін з дэпутатаў Дзярждумы Расеі ад фракцыі “Родіна” Аляксандр Крутаў запрапанаваў вельмі арыгінальны мэтад барацьбы з тэрарызмам, які палягае ў тым, каб увогуле не распавядаць пра тэрарыстычныя замахі і такім чынам рабіць выгляд, што іх папросту няма. Журналісты, якім дэпутат распавёў пра праект адпаведнага закону, які ён падрыхтаваў, катэгарычна не пагадзіліся з прапановамі Крутава.
XS
SM
MD
LG