Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква адкідае крытыку Вашынгтону ў справе ўзмацненьня цэнтральнай улады


МАСКВА. Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў адкінуў крытыку запрапанаваных прэзыдэнтам Пуціным палітычных рэформаў, зь якой выступіў учора дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл. Паўэл заявіў, што прапанова Пуціна адмовіцца ад усеагульных выбараў губэрнатараў вядзе да аслабленьня расейскай дэмакратыі. Міністар Лаўроў, аднак, сказаў, што палітычныя рэформы гэта ўнутраная справа Расеі і назваў крытыку Паўэла “дзіўнай”, спаслаўшыся на тое, што некаторыя захады, якія зрабілі ЗША пасьля замахаў 11 верасьня, таксама былі па-рознаму ўспрынятыя. Між тым сябра Эўрапейскай камісіі ў замежных дачыненьнях Крыс Патэн таксама выказаў сёньня занепакаеньне ўзмацненьнем цэнтральнай ўлады ў Расеі. (Патэн) “Урэгуляваньне трагічнага крызысу ў Чачэніі залежыць ад дальнабачнасьці, пасьлядоўнасьці і чалавечнасьці палітычнага курсу Масквы. Спадзяюся, што так і станецца – урад Расеі не палічыць адзіна правільным адказам на замахі ўзмацненьне ўлады Крамлю. Шчыра кажучы, гісторыя дае няшмат прыкладаў на карысьць такога рашэньня”.
XS
SM
MD
LG