Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты з начальнікам ЖЭС спрабавалі разагнаць сустрэчу ліцэістаў з настаўнікам матэматыкі на прыватнай кватэры


Любоў Лунёва, Менск Навучэнцаў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа зноў намагаюцца пазбавіць памяшканьня. Міліцыянты разам з начальнікам менскага ЖЭС №5 наведалі кватэру, у якой дзеці атрымліваюць кансультацыі выкладчыкаў і робяць хатнія заданьні. Яны патрабавалі, каб дзеці пакінулі памяшканьне і сышлі разам са сваім выкладчыкам матэматыкі, але тыя не падпарадкаваліся.

Кватэру ў доме на праспэкце Францішка Скарыны арандуе Віктар Савіцкі, бацька ліцэісткі Каці Раковіч. Дзеці прыходзілі на кватэру, каб сустрэцца там з выкладчыкамі для кансультацыяў. Жыхаркі пад’езду, калі даведаліся, што гэта навучэнцы таго самага закрытага ліцэю, напісалі заяву ў выканкам. Выкладчыкам яны патлумачылі, што дзеці ім не перашкаджаюць, але дакласьці пра гэта ўладам для іх — справа прынцыпу.

Намесьнік дырэктара Лявон Баршчэўскі так выказаўся на гэты конт:

(Баршчэўскі: ) “Гэтыя ўсе спробы і звароты “пільных грамадзянак”… Ні разу ня скардзіліся, што ім нехта замінае, але іхная справа прынцыпу — яны ваююць з усім, а тым больш, калі людзі па-беларуску гавораць. Гэта іх даводзіць папросту да шаленства”.

Начальнік ЖЭС папярэдзіў, што абавязкова знойдзе доказы нямэтавага выкарыстаньня жытла і на гэтай падставе высяліць арандатара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG