Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тоні Блэр заклікаў да змаганьня з глябальным пацяпленьнем


ЛЁНДАН. Прэм’ер –міністар Вялікай Брытаніі настойліва заклікаў міжнародную супольнасьць да неадкладных дзеяньняў дзеля вырашэньня праблемы глябальнага пацяпленьня. Тоні Блэр заявіў, што калі не пачаць дзейнічаць, пацяпленьне можа радыкальна й дэструктыўна паўплываць на само існаваньне чалавецтва. Тоні Блэр заклікаў групу 8 разьвітых краінаў , у склад якой уваходзяць Брытанія, Канада, Францыя, Нямеччына, Італія, Японія, Расея й Злучаныя Штаты распачаць выпрацоўку агульнай стратэгіі запабяганьня пагрозе глябальнага падвышэньня тэмпературы. Блэр, аднак, адзначыў, што Злучаныя Штаты наўрад ці падпішуць Кіёцкі пратакол.
XS
SM
MD
LG