Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Астане пачынаецца саміт кіраўнікоў СНД


АСТАНА. Кіраўнікі краінаў-сябраў СНД сёньня зьбіраюцца ў сталіцы Казахстану Астане на двухдзённы саміт. 12 былых рэспублік СССР абмяркуюць намаганьні дзеля перамогі над тэрарызмам. Цягам саміту адбудзецца шэраг перамоваў больш вузкім колам. Расея, Украіна, Беларусь і Казахстан абмяркуюць дамову аб стварэньні Адзінай Эканамічнай прасторы, прэзыдэнты Армэніі й Азэрбайджану правядуць перамовы ў пытаньні Нагорнага Карабаху. У саміце ня будзе браць удзел прэзыдэнт Малдовы Ўладзімер Варонін, які назваў СНД неэфэктыўным. Адсутнічаць будзе таксама Туркмэнбашы Сапармутрат Ніязаў, які спаслаўся на кепскі стан здароўя.
XS
SM
MD
LG