Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ: няма цьвёрдых доказаў у справе іранскай ядзернай праграмы


ВЕНА. Кіраўнік Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі Махамэд Эль-Барадэй заявіў, што дагэтуль нельга з упэўненасьцю сказаць, ці іранская ядзерная праграма мае цалкам мірны характар. З другога боку, паводле Эль-Барадэя, няма цьвёрдых доказаў таго, што Іран ўпотай распрацоўвае атамную зброю, як сьцьвярджае Вашынгтон. Прадстаўнікі іранскай дэлегацыі на сустрэчы МАГАТЭ ў Вене Хасэйн Мусавіан заявіў, што Тэгеран не пагодзіцца на бясконцы кантроль за ягонымі атамнымі распрацоўкамі.
XS
SM
MD
LG