Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя пагадзілася на працяг перамоваў


ПХЭНЬЯН. Паўночная Карэя пагадзілася далей браць удзел у шматбаковых перамовах ў справе сваёй ядзернай праграмы – паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік Вялікай Брытаніі Біл Рамэл пасьля чатырохдзённага візыту ў Пхэньян. Прамаўляючы ў часе прэсавай канфэрэнцыі ў Пэкіне, спадар Рамэл, аднак, не назваў дакладнай даты аднаўленьня перамоваў, у якіх бяруць удзел абедзьве карэйскія дзяржавы, ЗША, Японія, Расея і Кітай. Брытанскі дыплямат заявіў, што гэтая нявызначанасьць выкліканая тым, што ў Пхэньяне чакаюць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША.
XS
SM
MD
LG