Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разгляд справы Мікіты Сасіма перанесены: не прыйшлі сьведкі-міліцыянты


Любоў Лунёва, Менск 14-га верасьня ў Цэнтральным судзе Менску павінны былі разглядаць справу каардынатара руху “Зубр” Мікіты Сасіма. Суд не адбыўся па віне міліцыянтаў.

13 верасьня каардынатараў моладзевай арганізацыі Мікіту Сасіма і Аляксея Ляўковіча затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага аддзела міліцыі Менску. У хлопцаў знайшлі некалькі асобнікаў газэты “Зубр”.

Нягледзячы на тое, што хлопцы газэту не распаўсюджвалі, міліцыянты абвінавацілі Аляксея Ляўковіча ў дзеяньні ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Суд аштрафаваў яго на 30 базавых велічыняў (гэта 570 000 рублёў).

Мікіту Сасіма мусілі судзіць сёньня, але сьведкі з боку міліцыі ў суд не прыйшлі. Мікіта Сасім заявіў у судзе, што ён абураны дзеяньнямі міліцыянтаў, бо прыехаў у суд з Баранавічаў, а міліцыянты праігнаравалі судовую позву. Новае паседжаньне прызначана на 22 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG