Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН асудзіла напады ў Гераце


НЬЮ-ЁРК. Рада бясьпекі ААН асудзіла напады на будынкі прадстаўніцтва ААН і іншых гуманітарных агенцтваў, што знаходзяцца ў аўганскім горадзе Герат. Старшыня Рады Хуан Антоніа Янэз-Барнэву зачытаў заяву, у якой чальцы Рады заклікалі ўсе бакі прыкласьці намаганьні, каб правесьці выбары ў краіне. Памяшканьні ААН і гуманітарных арганізацыяў былі падпаленыя і абрабаваныя цягам хваляваньняў, выкліканых адстаўкай губэрнатара правінцыі Герат Ісмаіл Хана. ААН мусела эакуяваць блізу 40 сваіх супрацоўнікаў зь Герату й прыпыніць праграму вяртаньня на радзіму болей, як 1000 аўганцаў.
XS
SM
MD
LG