Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па скарзе Шчукіна пракуратура прызнала дырэктара аб’яднаньня “Віцязь” віноўным у парушэньні выбарчага заканадаўства


Браніслава Станкевіч, Віцебск Як распавёў Валеры Шчукін, у газэце вытворчага аб’яднаньня “Віцязь” “Рабочае слова” ён убачыў загад генэральнага дырэктара прадпрыемства спадара Нікіфарава пра зацьвярджэньне складу трох участковых камісіяў у 20-й Чкалаўскай выбарчай акрузе, створаных пераважна з працаўнікоў тэлевізійнага заводу.

Дырэктар “Віцязя” прызначыў таксама і кіраўніцтва ўчастковых камісіяў — старшыню ды сакратара.

Заўважыўшы ў гэтым парушэньне выбарчага законадаўства, спадар Шчукін зьвярнуўся ў пракуратуру Першамайскага раёну, каб на дырэктара “Віцязя” завялі крымінальную справу. Пра вынікі звароту распавядае сам Валеры Шчукін:

(Шчукін: ) “Пракуратура завесьці крымінальную справу адмовілася. Але што да загаду генэральнага дырэктара, то яна вынесла пратэст. Бо фармаваць ўчастковыя камісіі мае права толькі раённая адміністрацыя. Так што гэты загад мусіць быць адменены”.

Праваабаронцу Валерыя Шчукіна пазбавілі магчымасьці ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах, не зарэгістраваўшы ягоную ініцыятыўную групу. Аднак спадар Шчукін мае намер назіраць за выбарчай кампаніяй , каб выкрываць усе заўважаныя парушэньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG