Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя закладнікі захопленыя у Іраку


БАГДАД. Сёньня амэрыканская авіяцыя нанесла новыя удары па пазыцыях паўстанцаў у Фалуджы. Паводле камандаваньня ЗША, гэта былі “дакладныя удары”, накіраваныя на месцы сустрэчаў ваяўнікоў аль-Заркаўі. Паводле медыкаў са шпіталю у Фалуджы, забітыя як найменей 16 чалавек, у тым ліку жанчыны і дзеці, і болей за 20 – параненыя. Яшчэ шасьцёра іракцаў забітыя у выніку абстрэлу вёскі каля гораду Хіла, на поўдні ад Багдаду. У сеціве з’явілася відэастужка з кадрамі забойства турэцкага кіроўцы, захопленага у Іраку у мінулым месяцы. Таксама паведамляецца, што сёньня захопленыя новыя закладнікі – двое з Аўстраліі і двое з Усходняй Азіі. Міністар замежных справаў Італіі Франка Фраціні накіраваўся сёньня на Бліскі Усход у справе вызваленьня двух італьянак – супрацоўніц дабрачыннай арганізацыі, захопленых у Іраку на мінулым тыдні.
XS
SM
MD
LG