Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонкі зьніклых палітыкаў заяўляюць, што Лукашэнка ня мае маральнага права зьмяняць Канстытуцыю


Лідэры грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем» Ірына Красоўская і Сьвятлана Завадзкая ў сваім звароце заявілі, што Аляксандр Лукашэнка ня мае маральнага права мяняць асноўны закон дзяржавы, каб “дагадзіць свайму страху перад непазьбежнай адплатай за учыненае”. “Толькі кіраўнікі, якім ёсьць што хаваць, упарта трымаюцца за ўладу, прыкрываючыся добрымі словамі”, – сьцьвярджаюць жонкі зьніклых, бізнэсмэна Анатоля Красоўскага і апэратара ОРТ Дзьмітрыя Завадзкага.

“Мы ведаем імёны падазраваных у забойствах нашых родных, імёны сьведкаў, якія могуць даць паказаньні аб гэтых жахлівых злачынствах, але ніхто не зьбіраецца дапытаць іх і уведаць праўду. За бязьдзеяньне і ўкрыцьцё інфармацыі мы ўскладаем адказнасьць толькі на аднаго чалавека – на цяперашняга прэзыдэнта” – кажуць у сваім звароце лідэры грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” Ірына Красоўская і Сьвятлана Завадзкая.
XS
SM
MD
LG