Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сытуацыя ў Іраку


БАГДАД. Прэм’ер-міністар ірацкага пераходнага ўраду Іяд Алаўі заявіў, што ўсеагульныя выбары ў краіне адбудуцца, як заплянавана, у студзені, нягледзячы на няспынныя баі паміж войскамі кааліцыі і ірацкімі паўстанцамі. Алаўі заявіў, што бяз выбараў ня можа быць працягнуты палітычны працэс, які вельмі неабходны цяпер краіне. Між тым толькі цягам нядзелі ў Багдадзе ў часе баёў з войскам кааліцыі загінулі 37 паўстанцаў. Сярод загіблых – палестынскі рэпарцёр, які працаваў для тэлеканалу “Аль-Арабія”. (Апэратар “Аль-Арабіі”) “Я пабачыў гэлікоптэр, які ляцеў вельмі нізка. Мой сябра, рэпарцёр Мазэн спрабаваў сабраць людзей вакол палаючага бронетранспарцёра, каб рабіць здымкі. Але гэлікоптэр раптам пачаў страляць. Мазэн упаў мне на рукі”. Гаварыў апэратар тэлекампаніі “Аль-Арабія” Фуад. Сёньня амэрыканская авіяцыя нанесла чарговы ўдар па пазыцыях паўстанцаў у Эль-Фалуджы. Забітыя прынамсі 15 чалавек.
XS
SM
MD
LG