Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамір''е ў Гераце


ГЕРАТ. АЎГАНІСТАН. У горадзе Герат, што на захадзе Аўганістану, пасьля ўчорашніх хваляваньняў, у выніку якіх загінулі прынамсі 7 чалавек, а 20 былі параненыя, сёньня адносна спакойна. У нядзелю сотні жыхароў гораду пратэставалі супраць таго, што губэрнатар правінцыі Ісмаіл Хан быў адсунуты аўганскім прэзыдэнтам Хамідам Каразаем ад улады. Яны штурмавалі будынак місіі ААН ды ўступалі ў жорсткія сутычкі з амэрыканскімі і аўганскімі вайскоўцамі. У сувязі з гэтым прэзыдэнт Карзай заявіў. (Карзай) “Дэманстрацыі, пратэсты гэта законныя рэчы ў Аўганістане, але калі яны мірныя, бяз гвалту. Тыя, хто нападае на місіі ААН ці на гуманітарныя арганізацыі, прыносяць непапраўныя страты міру і стабільнасьці ў нашай краіне”
XS
SM
MD
LG