Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін хоча ўзмацніць цэнтральную ўладу


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, прамаўляючы сёньня ў часе паседжаньня расейскага ўраду, запрапанаваў скасаваць усенароднае галасаваньне ў выбарах кіраўнікоў расейскіх рэгіёнаў. Паводле ягоных словаў, губэрнатары павінныя абірацца мясцовымі заканадаўчымі органамі з ліку кандыдатураў, запрапанаваных прэзыдэнтам. Пуцін выказаўся таксама за скасаваньне выбараў у дзяржаўную думу па аднамандатных акругах. Між тым партыя “Яблоко” ўжо заявіла, што адмена непасрэдных выбараў кіраўнікоў рэгіёнаў “супярэчыць расейскай канстытуцыі і можа мець небясьпечныя наступствы”.
XS
SM
MD
LG