Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Урад Італіі спрабуе вызваліць сваіх грамадзянак у Іраку


РЫМ. Міністар замежных спарваў Італіі Франка Францыі знаходзіцца ў паездцы па краінах Блізкага Усходу, спрабуючы дамагчыся вызваленьня дзьвюх італьянак, якія былі захопленыя ў мінулым тыдні ў Іраку. Фраціні наведае найперш Кувэйт, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі ўраду і рэлігійнымі дзеячамі гэтай краіны. Дзьве грамадзянкі Італіі былі выкрадзеныя разам з двума іракцамі – таксама супрацоўнікамі гуманітарнай арганізацыі, дзе ўсе яны разам працавалі. У нядзелю захопнікі запатрабавалі ад Рыму вывесьці сваё войска з Іраку цягам 24-х гадзінаў, інакш закладнікі будуць забітыя.
XS
SM
MD
LG