Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАТА дасылае дадатковыя сілы ў Косава


ПРЫШЦІНА. Новы камандуючы сіламі НАТА ў Косаве генэрал Іў дэ Кермабон заявіў, што НАТА накіруе ў Косава дадаткова 2 тысячы жаўнераў напярэдадні выбараў, што маюць адбыцца ў наступным месяцы. Паводле генэрала дэ Кермабона, гэты крок сьведчыць пра тое, што міжнародная супольнасьць мае цьвёрды намер падтрымаць дэмакратычныя працэсы ў Косаве. Пакуль дакладна невядома, якія краіны-сябры НАТА накіруюць дадатковыя сілы ў Косава.
XS
SM
MD
LG