Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебская грамадзянская ініцыятыва кажа: “Не — трэцяму тэрміну”


Браніслава Станкевіч, Віцебск Створаны 8 верасьня віцебскі антыкрызісны цэнтар правёў першую абласную нараду прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў. На ёй было вырашана зьмяніць назву грамадзкае ініцыятывы, каб яна больш шырока адлюстроўвала памкненьне абараніць асноўны закон Беларусі ад сваволі Аляксандра Лукашэнкі.

Прысутныя пастанавілі, што новае няўрадавае ўтварэньне цяпер мае назву Грамадзянская ініцыятыва “Дзеля абароны Канстытуцыі”.

Нагадаем, што ў ейны склад уваходзяць віцебскія ды рэгіянальныя прадстаўнікі перадвыбарчых кааліцыяў “Пяцёрка+”, “Свабодная Беларусь”, “Маладая Беларусь”, а таксама сябры праваабарончых ды іншых грамадзкіх арганізацыяў. Зь першай абласной нарады яны павезьлі ўзоры ўлётак, зь якіх у рэгіёнах распачнецца агітацыйная кампанія супраць рэфэрэндуму — кампанія “НЕ!”, якая ў Віцебску працягваецца ўжо некалькі дзён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG