Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зуброўцаў затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага аддзелу міліцыі Менску


Любоў Лунёва, Менск

Міліцыянты спынілі каардынатараў моладзевага руху “Зубр” Аляксея Ляўковіча і Мікіту Сасіма на вуліцы і абшукалі іх. У сумках знайшлі некалькі асобнікаў газэты “Зубр”. Нягледзячы на тое, што хлопцы газэты не распаўсюджвалі, міліцыянты склалі пратаколы за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Аляксея Ляўковіча суд аштрафаваў на 30 базавых велічыняў. Мікіту Сасіма будуць судзіць 14 верасьня.
XS
SM
MD
LG