Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 сутак арышту за слова супраць рэфэрэндуму – Зьміцер Дашкевіч ужо правёў тыдзень за кратамі


Любоў Лунёва, Менск Актывіст Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч тыдзень знаходзіцца за кратамі спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна. Зьмітра арыштавалі на 10 сутак за слова “Ганьба!” падчас трансьляцыі выступу Аляксандра Лукашэнкі на Кастрычніцкай плошчы Менску.

Гвалтоўнае затрыманьне Зьмітра Дашкевіча людзьмі ў цывільным было паказана 12 верасьня па дзяржаўным расейскім тэлеканале РТР. Павал Севярынец лічыць, што супрацоўнікі міліцыі напярэдадні рэфэрэндуму мэтанакіравана перасьледуюць сяброў арганізацыі.

(Севярынец: ) “Усіх актыўных маладых людзей, якія гатовыя супрацьстаяць рэфэрэндуму Лукашэнкі, ужо, што называецца, “пасьвяць”. Намагаюцца прэвэнтыўна затрымаць альбо перашкодзіць ім праводзіць агітацыю супраць рэфэрэндуму. Рэжым хоча зрабіць уражаньне, што ў Беларусі ўсе згодныя з рэфэрэндумам. Менавіта таму, здаецца, Дашкевічу “прышылі” не палітычны артыкул. А звычайнае хуліганства”.

Павал Севярынец паведаміў Радыё Свабода, што Малады Фронт распачынае кампанію, скіраваную на агітацыю супраць неабмежаванага прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі. Маладафронтаўцы будуць выкарыстоўваць легальныя магчымасьці прапаганды ў часе выбарчай кампаніі, а таксама графіці й агітацыйныя ўлёткі.

Зьміцер Дашкевіч атрымаў ад сваіх паплечнікаў харчовую перадачу і прэсу. 17 верасьня ён выйдзе на волю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG