Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 13 верасьня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 13 верасьня

“Наша ніва”, 1914 год:

“Менская гарадзкая ўправа наладзіла 23 бальніцы на 5000 раненых, якіх ужо і размешчана ў гэтых бальніцах. У Мінску, с прычыны немалога наплыву раненых, паразсыланы па ўсіх урадовых установах патпісные лісты для дабравольнай патпіскі жадаючых прыняць к сабе ў хату раненых. Усерасейскі земскі хаўрус аткрыў стаянкі для харчоўкі і перэвязкі раненых у Барысаве, Барановічах, Бабруйску і Пінску”.

“Крыніца”, 1924 год:

“Беларусы! Прыйшоў час пасылаць дзяцей у школу. Вот-жа знайце, што кожны беларус, як каталік, так і праваслаўны, павінен пасылаць сваіх дзяцей у сваю родную школу! Дык старайцеся падчыняць усюды беларускія школы!”

“ЛіМ”, 1954 год:

“У Мінску, у жылым доме па вуліцы Энгельса, адкрыты новы дзіцячы кінотэатр. Глядзельная зала яго разлічана на 200 месц. Кінотэатр прыгожа аформлены мастацкай лепкай і карцінамі, якія расказваюць аб шчаслівым маленстве дзяцей у Савецкай краіне. Тут ёсць файэ і два пакоі для масавай работы. Спецыялісты масавікі перад сеансамі арганізуюць калектыўныя гутаркі, сустрэчы са знатнымі людзьмі і г.д. Для юных гледачоў дэманструецца фільм “Тайна горнага возера”. Кінотэатр штодзень наведвае да 1500 чалавек”.
XS
SM
MD
LG