Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КГБ зь міліцыяй сарвалі сэмінар сацыял-дэмакратаў, затрымалі швэдзкага госьця


Казімір Яноўскі, Гомель 11 верасьня ў Гомелі а палове шостай гадзіны вечара супрацоўнікі мясцовай управы КГБ і міліцыі сарвалі сэмінар маладых сацыял-дэмакратаў, прысьвечаны рэфэрэндуму і парлямэнцкім выбарам.

У актавай зале гатэля “Кастрычніцкі”, дзе ладзіўся сэмінар, спэцслужбы ўчынілі дагляд ягоных удзельнікаў. Асаблівую цікавасьць супрацоўнікі КГБ праявілі да госьця сэмінару, маладога сацыял-дэмакрата са Швэцыі Альбэна Далена. Яго завялі ў асобны кабінэт, задавалі шмат пытаньняў пра мэту візыту ў Беларусь, здымалі на відэакамэру.

Пасьля допыту Альбэн Дален сказаў карэспандэнту нашага радыё, што “будзе вельмі дзіўна, калі ў Беларусі пройдуць сумленныя выбары”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG