Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На захадзе Аўганістану адбыліся масавыя хваляваньні


ГЕРАТ. Учора ў заходнім Аўганістане адбыліся хваляваньні, выкліканыя суботняй адстаўкай губэрнатара правінцыі Герат Ісмаіл Хана. Сотні дэманстрантаў скандавалі “Сьмерць Амэрыцы!” і “Мы хочам Ісмаіл Хана!”. Яны абстралялі раён, дзе знаходзяцца будынкі ААН. У сутычках загінулі прынамсі 7 чалавек, як найменей 10 былі параненыя. Раней прадстаўнікі аўганскага нацыянальнага войска выратавалі двух амэрыканскіх жаўнераў, якіх ледзьве не забілі камянямі прыхільнікі Ісмаіл Хана. Паводле карэспандэнта “Радыё Свабода” у Аўганістане Басіра Бэгзада, кантроль на горадам Герат перайшоў у рукі аўганскага нацыянальнага войска. Над горадам лятаюць амэрыканскія гэлікоптары, у Гераце ўведзеная камэнданцкая гадзіна. Хамід Карзаі прапанаваў Ісмаіл Хану пасаду міністра прамысловасьці. На пасаду губэрнатара правінцы Герат быў прызначаны былы амбасадар Аўганістану ўва Ўкраіне Саэд Махамад Хаірхава. Пасьля нападу ААН прыпыніла вяртаньне аўганскіх уцекачоў на радзіму, а супрацоўнікі місіі ААН у Аўганістане былі эвакуяваныя.
XS
SM
MD
LG