Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ахвярамі ўчорашніх хваляваньняў у Іраку сталі болей за 100 чалавек


БАГДАД. Учора ў Іраку ў сутычках паміж паўстанцамі й амэрыканскімі войскамі загінулі болей за 100 чалавек. Толькі ў горадзе Тал Афар непадалёк ад мяжы з Сырыяй ахвярамі сталі болей за 50 чалавек. 37 чалавек загінулі ў Багдадзе, дзе цягам некалькіх гадзінаў працягваўся ракетны абстрэл гэтак званай “зялёнай зоны”, у якой знаходзяцца будынкі пераходнага ўраду Іраку й некалькіх амбасадаў. Журналіст тэлеканалу Аль-Арабія стаў ахвярай авіяўдараў амэрыканскага гэлікоптара. У горадзе Рамадзі на захад ад Багдаду былі забітыя 10 іракцаў, а ў цэнтральным Іраку загінулі 3 польскія жаўнеры. Міністар замежных справаў Іраку Хашыяр Зэбары заявіў, што сытуацыя зь бясьпекай ў Іраку паўплывае на падрыхтоўку й правядзеньне выбараў, якія меліся б адбыцца ў студзені. Аднак, прэм’ер-міністар пераходнага ўраду Іраку Іяд Аляўі у размове з брытанскімі выданьнямі заявіў, што выбары адбудуцца, нават калі хваляваньні не дазволяць некаторым іракцам узяць у іх удзел. У Вашынгтоне Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл тым часам заявіў, што амэрыканскія ды ірацкія сілы спыняць паўстаньне.
XS
SM
MD
LG