Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку адбываюцца сутычкі паміж амэрыканскімі войскамі й паўстанцамі


БАГДАД. Сёньня ў Багдадзе ў часе сутычак паміж амэрыканскімі войскамі й паўстанцамі загінуў палестынскі журналіст, які працаваў на тэлеканал Аль-Арабія. Паводле паведамленьняў інфармацыйных агенцтваў у сутычках на вуліцы Хайфа загінула па розных зьвестках ад 5 да 19 чалавек, прынамсі 60 былі параненыя. Таксама сёньня адбыўся выбух аўтамабіля на захадзе Багдаду. Ахвярамі выбуху сталі 3 чалавекі. Аўтамабіль, за рулём якога быў тэрарыст-самагубца выбухнуў сёньня побач з брамай вязьніцы Абу-Грайб. Кіроўца загінуў, прынамсі тры чалавекі былі параненыя. У горадзе Рамадзі амэрыканскія войскі нанесьлі авіяўдары па аб’ектах, дзе хаваліся паўстанцы. Прынамсі 10 чалавек загінулі, 40 былі параненыя. Невядомыя людзі сёньня абстралялі сілы бясьпекі непадалёк ад гораду Кіркук, пяць чалавек былі параненыя. Сёньня на адным зь ісламісцкіх вэбавых сайтаў зьявіўся зварот групоўкі “Аль-Таўхід і Джыгад”, прадстаўнікі якой узялі на сябе адказнасьць за сёньняшнія напады ў Іраку.
XS
SM
MD
LG