Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін звольніў кіраўніка МУС Паўночнай Асэтыі


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Пуцін звольніў міністра ўнутраных справаў Паўночнай Асэтыі Джанціева і кіраўніка рэгіянальнага аддзяленьня ФСБ Андрэева. Між тым, як паведаміў намесьнік генэральнага пракурора Расеі Уладзімер Калесьнікаў, 90 загіблых з загіблых у Беслане дагэтуль неапазнаныя, болей за палову зь іх – дзеці. Калесьнікаў абверг паведамленьні пра тое, што зьбег кіраўнік узброеннай групоўкі, якая захапіла школу у Беслане. Паводле Калесьнікава, кіраўнік групоўкі (гэта ваяўнік, якога клікалі “Палкоўнік”) забіты яго цела апазнанае адзіным затрыманым удзельнікам нападу.
XS
SM
MD
LG